Запрашаем на выставу "Адбіткі"

22 красавіка ў 18 гадзін ў галерэі Беларускага саюза дызайнераў адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы гуміарабікавай фатаграфіі "Адбіткі", прысвечаная мастацтву фатаграфіі ва ўнікальнай тэхніцы гумойл.

Беларускія фатографы: Кульпановіч Дзмітрый, Калашнікаў Ігар, Дрыбас Анатоль, Ведзень Віктар, Ціхаміраў Віталь - прадэманструюць майстэрства біхроматнага фотадруку. Экспазіцыя прадставіць наведвальнікам дзіўныя пейзажы, дакументальныя здымкі, фатаграфіі Мінска пачатку XX стагоддзя, што з'яўляецца своеасаблівай традыцыяй аўтарскага калектыву: друкаваць архіўныя кадры ва ўнікальнай тэхніцы, таксама ў рамках выставы гледачы пазнаёмяцца з работамі, створанымі з дапамогай нейронавых сетак і надрукаваных у гумойле, што з'яўляецца своеасаблівай эклектыкай (сучасныя тэхналогіі+тэхніка фотадруку XIX стагоддзя).

Выстава будзе працаваць да 31 траўня 2024 года з 10 да 15 гадзін па буднях.