Выстава Анатоля Дрыбаса

З 20 студзеня ў Беларускім саюзе дызайнераў праходзіць фотавыстава беларускага фатографа Анатоля Дрыбаса

 

 

Выстава пазнаёміць глядача з унікальнай і разнастайнай флорай і фаўнай Беларусі.

 

У экспазіцыі – зімовыя пейзажы, прадстаўнікі фаўны, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, прыгожыя кадры водных экасістэм, макрафатаграфія.

 

Дрыбас Анатоль Пракоф’евіч нарадзіўся ў 1949 годзе. У 1971 году скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, з 1982 года быў прыняты на працу ў выдавецтва Беларускай энцыклапедыі на пасаду фатографа. Спачатку прыйшлося шмат займацца лабараторнай працай, але з пачаткам “цыфравой эры” пачаў працаваць як фотакарэспандэнт. За 40 год працы было выдана 45 фотаальбомаў, у якіх ёсць кадры Анатоля Пракоф’евіча. На дадзены момант выдадзена больш за 80 альбомаў з выялікай колькасцю ілюстрацый аўтара. Найбольш цікавыя і важныя: 8 альбомаў пра Мінск, серыя альбомаў пра помнікі культуры беларусі: “Арганы Беларусі”, “Жывая вера Ветка”, “Замкавая Беларусь”, “Мірскі замак”.

 

Выстава будзе ісці да 25 лютага 2023 года.

Час працы: пн-пт 11:00-18:00