Завершаны конкурс прафесійнага майстэрства ў дэкаратыўнай аздобе PROdecor-2015, які быў заарґанізаваны салонам PREMIUM Decor пры ўдзеле Саюза дызайнераў Беларусі, прадстаўніцтва канцэрна DAW ў Беларусі (гандлёвыя маркі Caparol, Alpina, Disbon, і інш.), беларускага вытворцы лакафарбавых матэрыялаў кампаніі МАV. Партнёрамі конкурсу выступілі кампаніі «А-100» і «Атлант Тэлекам».
У конкурсе PROdecor-2015 бралі ўдзел майстры, якія прафесійна працуюць у галіне дэкаратыўнага аздаблення, а таксама дызайнеры і мастакі. Мэта конкурсу - падвышэнне культуры стасавання дэкаратыўных і аздобных матэрыялаў у Рэспубліцы Беларусь, падтрыманне таленавітых майстроў-апрацоўшчыкаў і рэпрэзентацыя іх твораў для шырокага абмеркавання.