Новости

13 кастрычніка Беларускі саюз дызайнераў запусціў праект "Стужка14".

Стужка14 - асветніцкая ініцыятыва маладой генерацыі саюза, якая хоча паглядзець на дызайн з новага ракурсу.
Сезон 2022 - 2023, які складаецца з 14 эпізодаў, утрымлівае мастацкія і дакументальныя стужкі: розныя гады, розныя тэмы, розная глыбіня тэмы. Агульнае адно - панаванне дызайну.

 

11 лютага 2022 года споўнілася 215 гадоў з дня нараджэння Напалеона Орды (1807 – 1883).

Напалеон Орда – наш славуты зямляк, літаратар і кампазітар, музыка, мастак. Дзякуючы гравюрам Напалеона Орды сёння мы маем уяўленне аб тым, як выглядалі архітэктурныя помнікі Беларусі. Імем мастака і кампазітара названы вуліцы ў Мінску, Брэсце і Гродне, мастацкая школа ў Пінску, яго работа – выява Нясвіжскага замка Радзівілаў – адлюстравана на беларускай банкноце ўзору 2000 года. У горадзе Іванава ўсталяваны адзіны ў Еўропе помнік Напалеона Орды. Да мастака 200-годдзя Нацбанк Беларусі выпусціў памятныя манеты з яго выявай, таксама Нацыянальная бібліятэка РБ выдала альбом “Напалеон Орда: з фондаў Нацыяльнай бібліятэкі Беларусі”.
Напалеон Орда – знакаміты грамадскі і культурны дзеяч не толькі Беларусі, але і ўсяго свету, ад якога нам засталося багатая гісторыка-культурная спадчына – бясцэннае адлюстраванне мінулых стагоддзяў, але на нашу думку выява гэтага выбітнага чалавека недастаткова прадстаўлена ў сучаснай беларускай візуальнай прасторы.
Таму з нагоды 215-годдзя з яго дня нараджэння Беларускі саюз дызайнераў абвяшчае конкурс-выставу на стварэнне мастацкіх твораў у галіне плакату і іншых ужытковых форм (прынты для аддзення і торбаў, сувеніры, аксэсуары, тату і г.д.), а таксама памятнага знака, для абазначэння архітэктурных аб’ектаў, якія маляваў Напалеон Орда.

У пошуках нацыянальнай ідэнтычнасці і месца беларусаў у свеце, мы часцей звяртаемся да свайго аўтэнтычнага мінулага, звязанага з фальклорам, этнаграфіяй, укладам, апелюючы да былой велічы, нярэдка пераацэненай ці непадзеленай з бліжэйшымі суседзямі. Такія адзнакі часта бываюць суб'ектыўнымі і спрэчнымі.

Але спрабуючы акрэсліць уклад беларусаў у сусветную мастацкую культуру найноўшага часу мы можам апераваць цалкам аб'ектыўнымі паказчыкамі якасці, значнасці і актуальнасці той ці іншай мастацкай з'явы. Чаму сучасны беларускі жывапіс і скульптура, архітэктура і дызайн, літаратура, кіно, тэатр не далі свету яркіх запамінальных імёнаў і не зацвердзіліся як знакавыя прыкметы нашай  ідэнтычнасці? Сярод іх ёсць несумненна шмат таленавітых і вельмі таленавітых. Але толькі асобныя адзінкавыя фігуры ўдастоіліся прызнання міжнароднага ўзроўню на аўтарытэтных сусветных конкурсах у сваіх сферах. Сёння ў нас ёсць уласны Нобелеўскі лаўрэат, некалькі «Залатых яблыкаў» BIB Golden Apple, прэстыжная прэмія ў галіне дзіцячай кніжнай ілюстрацыі, тры прэміі «Red Dot Design Award» у беларускіх дызайнераў, некалькі Канскіх львоў у рэкламістаў. і напэўна яшчэ пра якія я магу ня ведаць. Гэта вельмі важна для аўтарытэту аўтара і краіны ў цэлым, але такія прэцэдэнты ўнікальныя і маюць выключны характар.

Іншая справа беларускі плакат, які пачынаючы з 70-х з зайздроснай пастаяннасцю ўдзельнічае і трапляе ў шорт-лісты, а часта атрымлівае вышэйшыя ўзнагароды вельмі прэстыжных міжнародных конкурсаў і біенале плаката, якія ўяўляюць агляд найвыбітнейшых дасягненняў у галіне графічнага дызайну. Аднымі са старэйшых і вядомых конкурсаў з'яўляюцца: Міжнароднае біенале графічнага дызайну ў Брно (з 1963 года), Міжнароднае біенале плаката ў Варшаве (з 1966 года), Міжнароднае біенале плаката ў Лахці (з 1975 года), Міжнароднае трыенале плаката ў Таяме (з 1983 года), Міжнароднае трыенале сцэнічнага плаката ў Сафіі (з 1995 года) і інш.

ЗАПРАШАЕМ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У ТРЫЕНАЛЕ КАНЦЭПТУАЛЬНАГА МАСТАЦТВА!

I Трыенале канцэптуальнага мастацтва «Канцэпт» Беларускага саюза мастакоў пройдзе ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі «Палац мастацтваў» з 18 лістапада па 16 снежня 2021, а таксама на іншых пляцоўках горада ў фармаце фестывалю мастацтваў.

© 2005 - 2023 Белорусский союз дизайнеров